З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён

Мінула 140 год з таго часу, як Іпаліт Корвін-Мілеўскі, грамадка-палітычны дзеяч к. ХІХ - п. ХХ ст., публіцыст, доктар права, уласнік газеты “Kurier Litewski”, мецэнат Польскага тэатра ў Вільні, атрымаў у спадчыну ад бацькі Оскара Корвіна-Мілеўскага радавы маёнтак у Лаздунах і ператварыў яго ва ўзорную гаспадарку. Менавіта гэтай значнай асобе ў гісторыі Іўеўшчыны і была прысвечана краязнаўчая канферэнцыя “Іпаліт Корвін-Мілеўскі – гонар зямлі лаздунскай”, якая адбылася 19 красавіка ў аг.Лаздуны ў рамках гісторыка-культурнага праекта “Іўеўшчына: знакамітыя землякі”. Супрацоўнікамі Іўеўскага музея нацыянальных культур была арганізавана выстава “З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён”.
1242