Будзь ЯК! Ноч музеяў-2017


Будзь ЯК! Государственный литературный музей Янки Купалы. г. Минск, 2017 г.

Будзь як Янка Купала: таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным! Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх павіншаваць Песняра з юбілеем у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

У залах музея наведвальнікам будзе прапанавана ўнікальная магчымасць:

  • паразважаць над тым, за якія дасягненні Янка Купала ў свой час мог атрымаць Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
  • прайсці пасвячэнне ў таварыства філаматаў і філарэтаў.
  • прыняць удзел у майстар-класе па гістарычных танцах.
  • пазнаёміцца з беларускай геральдыкай.
  • убачыць канцэртную праграму тэатра “Жывое слова”.
  • патрапіць на Парнас.
  • завітаць у госці да Песняра.
  • зрабіць адметныя фотаздымкі з лётчыкамі.
  • раскрыць таямніцу “Кода Купалы”.

Толькі адзін раз у год!

                              Толькі адну ноч!

                                                   Толькі 1 рубель!

Падрабязней па тэлефоне 327 78 66

188