У Верхнядзвінскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў майстар-клас па выцінанцы


Выцінанка - ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.

У Беларусі ў XIX—1-й пал. XX ст. выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, выкарыстоўваліся як частка аздаблення інтэр’ера на святы, асобных прадметаў (падзоры на паліцы, суднікі, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і г.д.); на захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі ўпрыгожвалі беленыя сцены жытла.

У наш час матывы і прыёмы выцінанкі пашыраны ў афармленні кніг, упаковак, паштовак і г.д.

Таксама, на базе музея, працавала міні-выстава, прысвечаная народнаму быту беларусаў, дзе можна было ўбачыць народныя строі, характэрныя менавіта для нашага рэгіёну і прадметы побыту.





® а также