Выстава «Віцебская школа гравюры» пачала працу ў Мастацкай галерэі!

Мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка запрашае наведаць выставу «Віцебская школа гравюры», якая пачала сваю працу 21 ліпеня!
У экспазіцыі выставы ўвайшлі графічныя працы са збору Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, мастацка-графічнага факультета ВДУ імя П.М.Машэрава.

Вашай увазе мы прадстаўляем графічныя працы віцебскіх мастакоў, выкананыя ў двух тэхніках -дрэварыт (ксілаграфія) і лінарыт(лінагравюра).

Ксілаграфія прадстаўлена на выставе працамі вядомага мастака Саламона Юдовіна, Яфіма Мініна, Зіновія Гарбаўца, Аляксандра Ахола-Вало.

У другой частцы экспазіцыі прадстаўлены лінагравюры 1960–1980-х гадоў, якія вылучаюцца эмацыянальнай выразнасцю, вытанчаным лірычным і паэтычным ладам. Маляўнічы штрых, мяккасць абрысаў у спалучэнні з эфектна дынамічна распрацаванымі шырокімі плоскасцямі складаюць характэрныя рысы лінарытаў віцебскай школы. На выставе экспануюцца творы Рыгора Клікушына, Мікалай Гугніна, Вячаслава Шамшура, Ісаака Бароўскага і іншых мастакоў.

Цудоўна дапаўняюць і ўзбагачаюць экспазіцыю выставы асабістыя гравіравальныя прылады Саламона Юдовіна і гравюрныя дошкі.

Запрашаем на сустрэчу з двума тэхнікамі гравюры! Выстава працуе ў Мастацкай галерэі да 20 жніўня.

Наш адрас: вул. Стралецкая, 4А-4, г. Полацк.
Тэлефон для даведак: 42-36-32

519