Презентация уникального авторского проекта Ахрема Белабровика «VKL3D»


Презентация уникального авторского проекта Ахрема Белабровика «VKL3D». Национальный исторический музей Республики Беларусь. г. Минск, 2017 г.

Напярэдадні Дня Ведаў кампанія Samsung з ініцыятывы і ў падрымку энтузіаста Ахрэма Белабаровіка, а таксама ў партнерстве з Нацыянальным гістарычным музеем прадставіла унікальны аўтарскі праект VKL3D. Дзякуючы тэхналогіі віртуальнай рэальнасці (Samsung Gear VR), упершыню наведвальнікі экспазіцыі гістарычнага музея атрымаюць магчымасць убачыць мастацкі адноўленыя замкі Беларусі – Крэўскі і Гальшанскі – і адчуць “эффект прысутнасці” ў час іх росквіту (прыкладна 15-17 стагоддзе).
«Падзея не магла б ажыццявіцца без шчырага водгуку, высакароднай пазіцыі і актыўнага судзейнічаньня з боку кампаніі Samsung, супрацоўнікі якой істотна паспрыялі ў рэалізацыі такой патрэбнай справы – адраджэнні часткі нашай культуры з дапамогай навейшых сучасных тэхналогій, распрацаваных кампаніяй. Адкрытасць Нацыянальнага гістарычнага музея новым ідэям, імкненьне да пошуку арыгінальных і прагрэсіўных спосабаў дэманстрацыі гістарычных каштоўнасцяў, далі магчымасць прэзентаваць шырокаму колу ўнікальны метад адлюстраваньня старонак нашай гісторыі праз перадавыя тэхналогіі. Дзякуючы такому плённаму трохбаковаму супрацоўніцтву, мы й маем гонар прадставіць новый узровень падачы пазнавальнага матар'ялу», – адзначыў аўтар.

Праект VKL3D быў пачаты Ахрэмам Белабаровікам некалькі гадоў таму. І бачыць сваю міссію у захаванні гістарычнай памяці ў яе фактычнай, канцэптуальнай і візуальнай карэктнасці. Галоўная мэта праекта – аддрадзіць веліч і дух “залатой эпохі” нашай гісторыі праз яе архітэктуру.

Па словах аўтара праекта: “Шмат часу пайшло на пошук спецыялістаў па гісторыі і архітэктуры, гатовых бескарысліва ахвяраваць сваім часам, апрацоўку інфармацыі, падбор кампанентаў рабочых станцый ды прыцірку праграмнага забеспячэння. Усе дзеля таго, каб у 2014 пабачыў свет Крэўскі замак, а зараз, нарэшце, скончана карпатлівая праца над Гальшанскім».

З дапамогай прылад і тэхналогіі Samsung Gear VR з'явілася магчымасць не толькі 360°-агляду Крэўскага замку, але і большага "эффекту прысутнасьці" пры праглядзе экспазіцыі Гальшанскага замка за кошт стэрэаэффекту.

У працы па 3D-рэканструкцыі за аснову бяруцца старыя выявы, архіўныя тэксты, навуковыя публікацыі, дадзеныя раскопак – усяго гэтага часта недастаткова для ўзнаўлення поўнай карціны з усімі дэталямі. Выхадам з’яўляецца абгрунтаванае выкарыстанне аналагаў, якіх багата ў еўрапейскай архітэктуры, прадыктаванае звычайнай логікай, і мастацкім густам дзеля стварэння завершанага вобразу. Таму, у першую чаргу, гэты мастацкі праект лепш акрэсліваць, як навукова-папулярны.

«З тэхналагічнага пункту гледжання, традыцыйна сцэны з замкамі адбудоўваюцца ў некалькіх трохмерных праграмах і пралічваюцца (візуалізуюцца) на некалькіх кампутарах. Зараз з засваеннем тэхналогіяў віртуальнай рэальнасці шмат чаго прыходзіцца вывучаць дадаткова, у некаторых выпадках - нават дыаметральна супрацьлеглае папярэднім ведам і навыкам. А з-за таго, што тэхналогія дастаткова новая, на яе даволі мала інструкцый і навучальных матар'ялаў - прыходзіцца перыядычна вучыцца "метадам спроб і памылак". Але, як гаварыцца, усё яшчэ наперадзе: напачатак дапрацаваць сайт праекту vkl3d.com, які страціў тэхналагічную актуальнасць з-за рэзкага састарэння тэхналогіі Flash.

У творчых планах – аднаўленне замка "Белый Ковель", для якога зараз зьбіраецца інфармацыя. Зразумела, вельмі вітаецца ды чакаецца дапамога ў гэтым плане ад экспертаў і зацікаўленых.

У рамках тэхналагічнага развіцця – вядзецца праца па пераходу на іншую платформу, якая дасць магчымасьць дынамічнага прадстаўленьня, а ў бліжэйшай будучыні – і інтэрактыўнага ўдзелу гледача», – распавёў у час прэзентацыі аўтар VKL3D.

Па словах кiраўнiка прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Аляксея Голуба: “Мы з вялікім задавальнннем вырашылі тэхнічна падтрымаць праект спадара Белабаровіка. Кампанія Samsung заўседы знаходзіцца ў авангардзе сучасных і самых навейшых тэхналогій, якія змяняюць нашае жыццё к лепшаму. І зараз мы прапануем кожнаму, хто прыйдзе на выставу ў гістарычны музей апрануць VR-акуляры Samsung і адчуць сябе ў неверагоднай рэальнасці велічных і прыгожых беларускіх замкаў”.

Праект VKL3D будзе знаходзіцца ў межах пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, а таму магчымасць наглядна ўявіць веліч эпохі 15-17 стагоддзя змогуць усе жадаючыя у любы час.

119