Археалагічная выстава "Падарожжа ў мінулае"


Археалагічная выстава «Падарожжа ў мінулае». Стародорожский историко-этнографический музей.  г. Старые дороги, 2017 г.

З другога кастрычніка ў выставачнай зале музея адкрываецца археалагічная выстава "Падарожжа ў мінулае". На выставе прадстаўлены артэфакты, як эпохі камня, так і позняга сярэднявечча. Зроблены націск на мясцовы матэрыял. Дзякуючы шаноўнаму спадару Іову А.В. кандыдату гістарычных навук, які даследуе помнікі археалогіі на тэрыторыі раёна, у фонды музея трапіла калекцыя жаночых упрыгожанній і мужчынскага пахавальнага інвентару. Гэтыя рэчы маюць непасрэднае дачыненне да дрыгавічоў, якія насялялі тэрыторыю раёна ў Х-ХІІІ стст.

На базе выставы плануецца правядзенне музейных урокаў па археалогіі (кошт занятка 1 р. з навучэнца).

76