Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

01.11.2017
10.05.2018

У зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора з 1 лістапада 2017 г. пачне работу выстаўка “Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра”. Яна пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй архітэктурна-археалагічных даследаванняў старажытных храмаў, а таксама з вынікамі іх сучаснага вывучэння сумеснай экспедыцыяй Полацкага дзяржаўнага універсітэта і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расія).

Экспанатамі выстаўкі стануць некалькі ўнікальных археалагічных знаходак ХІІ ст.: пячаткі Еўфрасінні Полацкай, плінфа з чарцяжом старажытнага храма, драўляны разметачны калок, а таксама разнастайныя будаўнічыя і дэкаратыўныя матэрыялы.


Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Музей истории архитектуры Софийского собора. г. Полоцк, 2017 г.
Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Музей истории архитектуры Софийского собора. г. Полоцк, 2017 г.






® а также