ГЕРОІ ВЫХОДЗЯЦЬ З ЦЕНЮ

У ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры “ да 15 лістапада 2017 г. працягвае працаваць выстаўка “Героі выходзяць з ценю”, прысвечаная памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817). Прадстаўлены 27 графічных прац мастака Алеся Родзіна.

Адкрыццё выставы -імпрэзы адбылося 6 кастрычніка 2017 г.і прайшло ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі! Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна).

Пасля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.

Не абыйшлося без дыскусій і цікавых успамінаў.

Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі.

459