Птушачка сойка ў тэхніцы выцінанка

Пятнаццатага лістапада ў сацыяльнай выставачнай зале музея адбыўся майстар-клас “Птушачка сойка ў тэхніцы выцінанка”.

Праводзіла майстар-класс Пракаповіч Ганна, вучаніца Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Клічава. Ганна некалькі год наведвае гурткі цэнтра, асвоіла розныя віды мастацкай творчасці, і на майстар-класе выступала ў ролі ўпэўненага майстра. А дапамагала Ганне яе педагог, вельмі творчы чалавек Канапліцкая Жана Міхайлаўна.

Удзельнікі мерапрыемства, вучні сярэдняй школы № 1, даведаліся аб гісторыі такога старажытнага мастацтва як выцінанка – выразанка, абмеркавалі этапы работы за кубачкам духмянай гарбаты, паспрабавалі свае сілы ў адмысловым працэссе стварэння папяровай птушкі сойкі. Чаму менавіта сойкі? Удзельнікі майстар – класа ўспомнілі, што ў 2016 годзе жыхары нашага раёна выбралі сойку сімвалам Клічаўшчыны. А блакітная сойка здаўна лічыцца сімвалам птушкі шчасця.

Рознакаляровыя сойкі – птушкі шчасця ў гэты дзень разляцеліся з выставачнай залы музея па дамах сваіх стваральнікаў!

Ачыновіч, Л., навуковы супрацоўнік музея

500