Да Коласа на Новы год! - музейная святочная праграма да калядных и навагодніх свят


Да Коласа на Новы год!. Литературно-мемориальный музей Якуба Коласа. г. Минск, 2017 г.

Новы год - самы час мяняць стэрэатыпы: у музей пара прыводзіць дзяцей не толькі для знаёмства з экспанатамі, але і для таго каб весела і пазнавальна правесці час. Асабліва напярэдані калядных і навагодніх свят і падчас зімовых канікул.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей “Да Коласа на Новы год”. Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

Майстар-класы:

  • “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар!” – майстар-клас па вырабе вечнага календара;
  • “Падарунак для ялінкі” – майстар-клас па вырабе елачнай цацкі;
  • “А я віншую так…” – майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі.

Лялечныя прадстаўленні:

  • “Як звяры зіму сустракалі…”;
  • “Як кот звяроў напалохаў”;
  • “Разумны ўнучок”.

Event – гульня “CinemaScope” – гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік “Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі”.

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца “Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях. Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі!

Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!

Кошты:
Лялечнае прадстаўленне – 1 рубель з чалавека;
Майстар-класа – 2 рублі 70 капеек з чалавека;
Еvent – гульня – 2 рублі з чалавека;
“Калядная ялінка” – 2 рублі з чалавека.

Сардэчна запрашаем!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

201