Творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

10.01.2018 16:00

Паважаныя сябры!

10 студзеня а 16 гадзіне вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам», змест якой складаюць тры містычныя аповесці.

Акрамя таго, Уладзімір Аляксеевіч пазнаёміць прысутных са сваім пяцікніжжам – зборам прозы і паэзіі, куды ўвайшлі выбраныя эсэ, раманы, апавяданні, вершы.

Калі ж хто яшчэ не мае ў сваёй бібліятэцы кнігу «Айчына. Маляўнічая гісторыя» з цудоўнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава, зможа яшчэ набыць яе і атрымаць аўтограф аўтара.

Шчыра запрашаем!





® а также