Адгучала свята "Ехала Каляда з Полацку!"

6 студзеня ў нашым музеі было шмат дарагіх гасцей. Як здаўна святкуюць Каляды на Беларусі, якія існуюць прыкметы і звычаі, якія традыцыйныя стравы павінны быць на святочным стале і шмат іншага мы расказалі тым, хто завітаў да нас у гэты дзень. А якія Каляды без святочнага абыходу хат? Калядоўшчыкі з гурта "Варган" прынеслі радасць і дабрабыт у нашу хату. Усім запомніліся вясёлыя скокі і танцы з казой, акторскае майстэрства мядзведзя і таямнічая варажба цыганкі. Батлеечны спектакль "Цар Ірад", які падрыхтавалі супрацоўнікі музея, стварыў атмасферу казкі для дарослых і дзетак. Абрадавыя ж песні і гульні абавязкова паспрыяюць, каб год быў шчаслівы.

Дзякуй, што завіталі да нас і прынеслі з сабой свае шчырыя светлыя ўсмешкі! Пабачымся праз год на нашым свяце "Ехала Каляда з Полацку!".

571