Музей для самых маленькіх

На мінулых выхадных прайшлі музейныя заняткі для самых маленькіх нашых наведвальнікаў, якія толькі пачынаюць спасцігаць музейную прастору. Для дзетак і іх бацькоў былі падрыхтаваны спецыяльныя музейныя заняткі «Жывёлы ў казках і паданнях» на аснове выстаўкі «Жывёльны свет у традыцыйнай культуры беларусаў». Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з чароўным светам жывёл і птушак, якія здаўна суправаджалі нашых продкаў. Галоўнай жа дзеяй стала інтэрактыўная казка «Каза-манюка», у якой дзеці прымалі актыўны ўдзел, паказваючы галоўных герояў з дапамогай пантамімы, а таксама агучвалі саміх персанажаў. Напрыканцы заняткаў дарослыя разам з дзеткамі паўдзельнічалі яшчэ ў майстар-класе па стварэнні цацкі «зайчык на пальчык», а жывое выкананне музыкі на чароўных гуслях стварыла атмасферу сапраўднай казкі.

646