Ён адляцеў да зор. У памяць Барыса Кіта

03.02.2018 11:00

3 лютага 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбудзецца сустрэча-рэквіем "Ён адляцеў да зор" у памяць Барыса Кіта.

1 лютага 2018 г. на 108 годзе жыцця памёр Барыс Кіт, сусветнавядомы вучоны, вынаходнік ракетнага паліва, педагог, сапраўдны беларус, які на працягу доўгіх год эміграцыі не губляў свае карані, мову і любоў да радзімы. Адным словам -- "першы беларус у свеце", як назваў яго Васіль Быкаў

Запрашаем усіх ушанаваць памяць нашага земляка...





® а также