Фотавыстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне. Брэсцкі мір»


Фотавыстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне. Брэсцкі мір». Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. г. Мінск, 2018 г.

1 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне. Брэсцкі мір», прысвечаная трагічнай гісторыі Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя.

У чатырох раздзелах выставы апавядаецца пра лёсы простых людзей, падхопленых віхорам гісторыі. Дакладныя копіі фотасведчанняў той эпохі паказваюць мірны і ваенны час, жыццё гарадоў і вёсак, раскрываюць планы стварэння новага тэрытарыяльнага аб’яднання «Ober Ost», ілюструюць выпрабаванні соцен тысяч бежанцаў, якіх вайна вымусіла пакінуць свае дамы.

Фатаграфіі распавядаюць і аб цяжкім пасляваенным часе, у якім, аднак, зіхаціць агеньчык надзеі на светлую будучыню.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі з фондаў розных музеяў Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь), Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (Гродна, Беларусь), Лідскага гісторыка-мастацкага музея (Ліда, Беларусь), Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя
А.В. Суворава (Кобрын, Беларусь), Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага (Слонім, Беларусь); а таксама прыватных калекцыянераў: Багданава Уладзіміра (Мінск, Беларусь), Ліхадзедава Уладзіміра (Мінск, Беларусь).

Фотаздымкі прадстаўленыя ў высокатэхналагічнай экспазіцыі, - гэта тыя сведчанні, якія праз стагоддзі застаюцца хіба не адзінымі пэўнымі крыніцамі, даносячымі сваю праўду. Яны пераносяць гледача праз час і прастору, залучаючы ў свой кругазварот, збліжаючы мінулае і сучаснасць.


Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. (017) 327 43 22
histmuseum.by

132