Запрашаем на святочны майстар-клас "Абуджэнне вясны"!

Майстар-клас «Абуджэнне вясны». Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я. г. Полацк, 2018 г.

Сябры! Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае вас на святочны майстар-клас "Абуджэнне вясны" па вырабу брошкі з фетру!

8 сакавіка – свята цеплыні і сонейка, калі пасвячэнне рыхтуюць не толькі жанчынам, але і самой вясне!
Святочная брошка – адзін з галоўных трэндаў сезону, гэта яркае спалучэнне колераў, стыль і арыгінальныя формы. З простага матэрыялу – фетру – вы зробіце ўпрыгажэнне, якое дапоўніць ваш вобраз веснавым настроем. Як вядома, найлепшы падарунак – той, што зроблены сваімі рукамі для матулі, сястры або сяброўкі.

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс па тэлефоне.
Пачатак 4 сакавіка а 15-й гадзіне.
Кошт: 5 рублёў
Тэлефон для даведак: 42-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Войкава, 1

588