Фотавыстава "Чалавек. Без межаў"


Фотавыстава «Чалавек. Без межаў». Музей гісторыі беларускага кіно. г. Мінск, 2018 г.

06 красавіка 2018 года ў 18.00 у выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – адкрыецца персанальная выстава маладога фатографа Вары Лебядзенка "Чалавек. Без межаў".

Як Дыяген, шукаць чалавека не проста, але часам каб убачыць – дастаткова адкрыць вочы. Чалавек у Беларусі і іншых краінах свету – вось галоўны герой гэтай гісторыі. Фатаграфія адкрыла магчымасць убачыць чалавека ў самых розных сітуацыях, на розных канцах зямлі.

Выстава – вынік падарожжаў, ажыццёўленых адным фатографам за некалькі гадоў. Гэта сума ўражанняў і назіранняў за людзьмі.

Калекцыя ўключае ў сябе фотапартрэты, зробленыя ў Перу, Мексіцы, Кубе, Дамініканскай Рэспубліцы, Ямайцы, Канадзе, Беларусі і Літве, а таксама на Кайманавых выспах.

Вара Лебядзенка нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Канадзе, удзельнічала ў конкурсах, друкавалася ў часопісах Канады.

Выстава працуе штодня з 11-00 да 18-30.
Мінск, вул. Свярдлова, 4, выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно.
Даведкі па тэл 8 017 327-10-75 або 8 029 627-10-75

Кошт квіткоў:
3,5 руб. – дарослыя
2,5 руб. – студэнты
2 руб. – школьнікі і пенсіянеры

137