19 мая Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” з праграмай “Святло ў акне”. Больш за 36 тысяч музеяў у 157 краінах свету пад адзіным мота “Звышзвязаныя музеі: новыя падыходы, новая аўдыторыя” расчыняюць свае дзверы, каб у чарговы раз стварыць святочны настрой для аматараў мастацтва. У сучасным свеце гіперінтэграванасць з’яўляецца натуральным стылем жыцця, спосабы камунікацыі пашыраюць уключанасць кожнага ў розныя сацыяльныя працэсы. Дзякуючы тэхналогіям сёння музеі могуць выйсці за межы сваёй асноўнай аўдыторыі і стаць бліжэй да розных сацыяльных груп. Новыя падыходы да інтэрпрэтацый музейных калекцый, да рэпрэзентацыі ствараюць умовы для рэалізацыі “звышзвязанасці” і на музейным грунце.
Музей Якуба Коласа ў гэтым годзе прапануе для наведвальнікаў распрацаваную праграму, прысвечаную 100-годдзю выдання паэмы “Сымон-музыка” і 95-годдзя выдання паэмы “Новая зямля”. Наведвальнікаў чакае захапляльны квэст па творчасці Якуба Коласа, а таксама магчымасць раскрыць свае творчыя здольнасці. У год малой радзімы музей Якуба Коласа асаблівую ўвагу надае працы з філіяламі музея ў Акінчыцах, Ластку, Альбуці і Смольні. 19 мая усіх чакаюць выступленні музычных гуртоў, майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах, “этычны” фуд-корт, дзіцячыя спектаклі, instagram-акцыя і шмат яшчэ цікавостак, якія не дазволяць дарма марнаваць час.
Квіткі ў музей, на сядзібу і на выступленне Паўла Нікуліна можна загадзя набыць у касе музея па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Даведкі па тэлефоне 284 17 02.
Чакаем Вас у Доме Коласа!
ПРАГРАМА
літаратурна-музычнага свята
да Міжнароднага дня музеяў
СВЯТЛО Ў АКНЕ
19 мая 2018
Час правядзення: 17.00 – 24.00
Месца правядзення: музей, сядзіба (вул. Акадэмічная, 5)
Кошт за ўваход на сядзібу і музей – 2 руб.
Кошт на канцэрт Паўла Нікуліна – 5 руб.
Уваход
Kropka-kropka
Утульная крама дызайнерскіх сувеніраў на ўсе густы.
Bookcrossing
Postcardcrossing
Фуд-корт VeganBurger
Выстаўка-продаж дызайнерскага адзення з элементамі традыцыйнага беларускага касцюма ад Марыны Фаміной
Музейная сядзіба
17.00– 18.00
Канцэрт “Няміга band”
Музычны гурт "Няміга" ўтварыўся ў жніўні мінулага года ў Мінску. Складаецца ён з чатырох дзяўчат, якія пішуць песні на беларускай мове і з беларускім каларытам, выкарыстоўваючы гітару, сінтэзатар, блок-флейту, джэмбу, а таксама неабмежаванае натхненне родным краем.
18.20-18.40
Урачыстае адкрыццё свята да Міжнароднага дня музеяў
Віртуальнае падарожжа па філіялах музея Якуба Коласа, бяспройгрышная латарэя.
19.00-19.30
Сустрэча з землякамі Якуба Коласа
19.30 – 20.40
Майстар-клас па традыцыйных народных танцах
21.00-22.00
Канцэрт NIKULIN
Павел Нікулін – паэт, аўтар і выканавец уласных песень. NIKULIN піша толькі асабістыя тэксты, якія дазваляюць яму быць уразлівым, поўнасцю адкрытым у сваіх думках да аўдыторыі. Жыццёвы вопыт і эмацыйнае напружанне склаліся ў яго асабісты стыль, які цяжка аднесці да нейкай пэўнай музычнай плыні. За час існавання NIKULIN сабраў вялікую колькасць людзей, якія жывуць з ім у адным вымярэнні абвостраных асабістых рэфлексій, падмацаваных моцным творчым фідбэкам. Стылістычна і на ўзроўні тэкстаў творчасць NIKULIN з’яўляецца люстраным адбіткам сучаснасці і штодзённасці, якая замкнута сама на сабе.
Дзіцячы куток “Сымонкавы прыгоды”
18.00-21.00
Інтэрактыўная пляцоўка “Паэтычны куток. Героі твораў Якуба Коласа”
Спектаклі паводле беларускіх народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа – “Савось-распуснік”, “Воўк-дурань”, “Як кот звяроў напалохаў”.
18.00-18.30 - “Воўк-дурань”.
19.00-19.30 - “Як кот звяроў напалохаў”.
Беларускія народныя гульні
“Гусі”, “Мышы”, “Сонца свеціць на таго…”
Настольныя гульні
“Казачнік”, “Багач”
Шоу мыльных бурбалак
Літаратурны куток “Мастацтва без межаў”
Мемарыяльная пляцоўка
19.00-20.30
Акцыя “Колас услых”
Запіс відэаролікаў па дэкламацыі паэм “Сымон-музыка”, “Новая зямля”, размяшэнне ў Instagram, конкурс сярод падпісантаў.
19.00-20.00
Art challenge “Мастацтва без межаў” (стварэнне партрэта Якуба Коласа вуглём).
І паверх музея
19.00-21.00
“Ажыўшая экспазіцыя”
Героі «ажыўшай» экспазіцыі ўзновяць каларыт часу, данясуць да наведвальніка дыханне эпохі, прадставяць магчымасць праявіць творчыя здольнасці і раскрыць свой патэнцыял.
ІІ паверх музея
18.15 – 19.20
Творчая сустрэча з калектывам Брэсцкага тэатра лялек (прэзентацыя ўрыўка са спектакля “Новая зямля”)
19.30-19.50
Прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка “Колас зямлі беларускай”
19.00-20.45
Музейная майстэрня (майстар-класы па вырабу салодкіх букетаў, паштовак у тэхніцы квілінг)
20.00-23.00
Выставачная зала
“ПРА.НОЧ.”
Магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа пяром паэта. Толькі адзін раз на год пяро №86, якім пісаў Якуб Колас, зможа патрапіць у рукі наведвальнікаў музея. Кажуць, што самые запаветныя жаданні, напісаныя Пяром Паэта, збываюцца. Ёсць магчымасць праверыць…
22.30-24.00
Экскурсія па экспазіцыях музея з ліхтарыкамі.