Філатэлістычная выстава “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча


Філатэлістычная выстава “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча прадстаўляе ўнікальную калекцыю марак, паштовак, канвертаў, выпушчаных у розных краінах свету і прысвечаных нашым выдатным землякам

На дадзены момант гэта найбольш поўная калекцыя марак, прысвечаных Адаму Міцкевічу і Ігнату Дамейцы, на тэрыторыі Беларусі!!!

Калекцыя была сабрана Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеем дзякуючы ідэі і намаганням Гары Крыгеля, грамадзяніна ЗША, выхадца з Беларусі.

Праца над стварэннем выставы дазволіла музею наладзіць сувязі з ініцыятыўнымі асобамі з розных краін свету, таму ў бліжэйшы час плануецца папаўненне выставы новымі цікавымі экспанатамі.

Запрашаем наведаць выставу і сачыць за навінамі аб яе абнаўленні!!!!

108