Выстава «Палешукі»

25.08.2018 12:00
25.09.2018 18:00

Змест:
Фотавыстава «Палешукі» складзена са здымкаў фатографа Наталлі Дораш за перыяд з 1976 па 1985 гады. Чорна-белыя плёначныя здымкі паказваюць жыццё ў працы і спакоі, чароўныя пейзажы, трапныя партрэты жыхароў вёскі Букча Лельчыцкага раёна Гомельшчыны. Прычым ніякія з работ ніколі не падвяргаліся рэдагаванню ці апрацоўцы. Цяпер гэтыя здымкі яшчэ і гістарычна важныя: зафіксавана ў іх тое жыццё, якое ўжо ніколі не вернецца. Работы — шчырыя і пранізлівыя, як і галоўныя героі сюжэтаў.

Прыходзьце на выставу, калі вас зацікавіла тэма пра такі “беларускі народ” як палешукі.

Арганізатары мерапрыемства:
ДУ «Музей гісторыі горада Гомеля», дырэктар – Юлія Святаславаўна Купрэева
Фатограф – Анна Новік, уддзельнік фотаклуба “Максімус”

Месца правядзення выставы:
Музей фатаграфіі і друку (г. Гомель, вул. Камунараў, 7)

Дата адкрыцця выставы: 25 жніўня 2018 года ў 12 гадзін.

Звесткі пра аўтара:
Наталля Дораш нарадзілася ў горадзе Гродна. Захаплялася фатаграфаваннем яшчэ ў юныя гады. Яе фатаграфіі адзначаліся дыпломамі і ўзнагародамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, персанальныя фотавыставы праходзілі ў Гродне, Маскве, Мінску. Наталля працягвае займацца фатаграфіяй, друкуецца ў часопісах, з’яўляецца аўтарам фотаблога рэгіянальнай газеты "Вечаровая Горадня».





® а также