І зноў у школу!

Напярэдадні дня ведаў знаёмім вас з некаторымі цікавымі экспанатамі прысвечанымі адукацыі.

Так, у нашых фондах знаходзіцца шэраг асабістых дакументаў заслужанага настаўніка БССР Буяка І.Д., сярод якіх грамата аб прысваенні заслужанага настаўніка школы БССР, пасведчанне аб нагрудным знаку Выдатнік народнай асветы.

Сярод дакументаў атэстат на званне настаўніка пачатковых класаў ад 1938 года і пасведчанне аб сканчэнні няпоўнай сярэдняй школы ад 22 чэрвеня 1941 года.І нават пасведчанне за 1918 год.

Прыводзім вам фатаздымак з дырэкцыяй Убалацкай НСШ 1936-1937 гг. каб мець уяўленне аб тым, як выглядалі настаўнікі раней.

517