Цуды побач з намі

19 мая ДУК "Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей" далучыўся да Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Мерапрыемства прайшло пад назвай "Цуды Верхнядзвіншчыны" і было прымеркавана да Года малой радзімы.

Супрацоўнік музея, мясцовы краязнаўца Юрый Карасёў падчас прэзентацыі "Невядомыя старонкі гісторыі горада" прадэманстраваў унікальныя артэфакты, якія былі знойдзены на тэрыторыі Верхнядзвінска сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Таксама для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана выстава-экспазіцыя "Гэта зямля твая і мая", дзе госці маглі ўбачыць славутасці Верхнядзвінскага раёна і адправіцца ў завочнае падарожжа па вуліцах старой Дрысы.

На адной з пляцовак музейнага дворыка размясціліся супрацоўнікі Верхнядзвінскага Дома рамёстваў, якія правялі майстар-клас па бісерапляценні і прадставілі выставу работ сваіх вучняў.

Усе, хто завітаў на свята ў музей,маглі намаляваць вуліцы старога горада, паспытаць свае магчымасці на пляцоўцы "Гарадскія эрудыты" і пазнаёміцца з экспазіцыяй Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Для маленькіх гасцей свята працавала "Аксэсуарная майстэрня", дзе кожны мог сплесці бранзалет на памяць.

Кульмінацыяй мерпапрыемства стаў канцэрт калектыву мастацкай самадзейнасці Валцнецкага СДК пад кіраўніцтвам Л.К. Вайніловіч.

409