Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка

Праз час і прастору. Краеведческий музей. г. Полоцк, 2018 г.

Краязнаўчы музей Полацка з 1 верасня 2018 г. адкрыў новую выставу "Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка". На ёй прадстаўлены цікавыя і рэдкія прадметы археалогіі з фондаў НПГКМЗ, некаторыя з якіх выстаўляюцца ўпершыню. Наведвальнікі могуць самастойна пазнаёміцца з экспазіцыяй або заказаць тэматычную экскурсію. На пляцоўцы выставы для зацікаўленых прайшлі “сустрэчы” з даследчыкамі полацкай даўніны - А. Салаўёвым і А. Коцам, якія з рыдлёўкай у руках “прайшлі” праз стагоддзі і метры глебы да новых адкрыццяў у гісторыі самага старажытнага горада Беларусі. У рамках праграмы "Мой старажытны горад" для вучняў 4-х класаў прашлі музейна-педагаічныя заняткі "Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч". Для школьнікаў старэйшых класаў быў распрацаваны занятак "Што вывучае археалогія?". Выстаўка працавала да 9 снежня.