Да 100-годдзя ўтварэння БССР.


У выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка пачала работу мастацкая выстава "ПРАЗ ПРЫЗМУ СТАГОДДЗЯ", прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР.
Палотны, прадстаўленыя на суд гледача, прывабліваюць незвычайнымі сюжэтамі і кампазіцыйнай пабудовай. Цікава, што тэматыка работ удала спалучае ў сабе як гістарычнае мінулае, так і сучаснасць краіны.
Усе прадстаўленыя мастацкія творы ўзяты з фондаў нашага музея.
Чакаем наведвальнікаў па адрасе: вул. Юбілейная д. 1 (выставачная зала музея).
Даведкі па тэлефоне: 51-80-55.

88