Віртуальная выстава да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Савіцкага

Да 95-годдзя з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Савіцкага супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання стварылі віртуальную выставу, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка.

Алесь Ануфрыевіч з'яўляецца значнай постаццю ў беларускай літаратуры ХХ ст. Яго творы вызначаюцца вялікай любоўю да жыцця, напоўнены верай у праўду і моц чалавечага духу. За сваё жыццё ён напісаў і выдаў 8 аповесцей, 10 раманаў, зборнік апавяданняў «Белы гарлачык», зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка», казачную трылогію «Дзівосы Лысай гары» і інш.

На выставе можна пабачыць выданні твораў Алеся Савіцкага розных часоў, а таксама фотаздымкі з аўтарам. Усяго ў фондах НПГКМЗ налічваецца 73 прадметы, звязаныя з Алесем Савіцкім.

З матэрыяламі віртуальнай выставы можна азнаёміцца па спасылцы: http://book.polotsk.museum.by/node/45656

698