IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

Паважаныя музейшчыкі!

На партале «Музеі Беларусі» (museum.by) у раздзеле «Нацыянальны форум „Музеі Беларусі“» размешчана інфармацыя пра будучы чацвёрты форум, які пройдзе з 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў горадзе Брэсце.

У раздзеле прадстаўлены Канцэпцыя форуму, Інструкцыя аб арганізацыі мерапрыемства, Лагатып форуму, Інфармацыя аб правядзенні конкурсу прафесійнага майстэрства і Форма заяўкі на ўдзел у конкурсе.

Новыя матэрыялы і інфармацыя аб правядзенні IV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» будуць размяшчацца ў гэтым раздзеле па меры паступлення, сачыце за абнаўленнямі!

Да сустрэчы на музейным форуме,
каманда партала «Музеі Беларусі».

Перайсці да інфармацыі пра IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

1788