Выстава «Дзень будзе ясны!»


З 26 кастрычніка Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставу «ДЗЕНЬ БУДЗЕ ЯСНЫ!», прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Назва «ДЗЕНЬ БУДЗЕ ЯСНЫ!» выбрана невыпадкова. Нашыя дзяды і прадзеды, якія прайшлі вайну і перанеслі цяжар франтавога і тылавога жыцця, вылучаліся жыццёвай загартоўкай і трывалай надзеяй на паспяховую будучыню. Мастакі, як і ўсе савецкія людзі, засумаваўшы па мірным жыцці, праслаўлялі ў творах ЖЫЦЦЁ! Радасць жыцця ва ўсіх яе праявах, асабліва пасля ваенных гадоў, – у ясным дні і чыстым небе, у шырыні прастораў узаранай зямлі, у букетах кветак і насычаных фарбах.

На выставе прадстаўлены творы з калекцыі НЦСМ Міхаіла Савіцкага, Леаніда Шчамялёва, Антона Бархаткова, Віктара Грамыкі, Пятра Данеліі, Паўла Масленікава, Аляксандра Салаўёва і іншых вядомых беларускіх мастакоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

У асобнай залі прадстаўлены фотапраект Ігара Саўчанкі «Wir Sprechen Deutsch».

Для школьнікаў у час восеньскіх канікул НЦСМ сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у межах экспазіцыі арганізоўвае прагляд архіўнага кіначасопіса «Мінск наш» (франтавы выпуск № 2, 1944 г., ч/б, гук, працягласць 7 хв.) пра вызваленне Мінска. Кінафільм прадастаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Выстава працягнецца па 1 снежня 2019 г.

НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.
З 11:00 – работа з арганізаванымі школьнымі групамі
Выхадныя: панядзелак, аўторак 

Ещё в этом музее сегодня