Даравальная нядзеля


1 сакавіка 2020 года
з 13:00 да 15:00

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характары. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята.
У народнай традыцыі Даравальная нядзеля – гэта кульмінацыя масленічных святаў! На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у розных конкурсах і спаборніцтвах, патанчыць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, а напрыканцы свята будзе спалена пудзіла зімы – «Марэна»!

У праграме мерапрыемства:
 выступы фальклорных гуртоў;
 масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
 паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
 выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла, расповед пра масленічны стол;
 масленічны слуп з прызамі;
 катанне на павозцы;
 карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
 спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 10 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Шаноўныя наведвальнікі!
 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Чыкі (355), 170Э; маршрутнае такси 1277 ад мятро «Пятроўчына».