Выставачная пляцоўка "Музейная скарбонка"

Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей – адзін з самых маладых раённых музеяў у Беларусі, які 1 верасня адзначыў сваё пяцігоддзе. Задума аб стварэнні музея выспявала шмат гадоў. У 2010 г. была аформлена працоўная група па стварэнні музея, а 1 верасня 2015 г. музей быў афіцыйна адкрыты.
1 верасня ў музейным дворыку працавала выставачная пляцоўка "Музейная скарбонка".
У праграме выставачнай пляцоўкі былі прадстаўлены:
• Фотавыстава “Верхнядзвінскі музей – захвальнік часу”;
• Выстава работ непрафесійных мастакоў сярэдзіны XX ст. “Мастацтва ў фарбах”;
• Выстава і майстар-клас Верхнядзвінскага раённага Дома рамёстваў;
• Выстава фігур чыгунна-жалезнага ліцця перыяду СССР;
• Выстава “Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы”;
• Выстава “Пра што маўчаць манеты”.

190