Экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”


Запрашаем усіх на літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці” ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”.

Экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак Віцебшчыны.

Дарэчы, беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Традыцыйнае майстэрства іх стварэння з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я” ў 2016 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Месца правядзення: вул. М.Багдановіча, 13.
Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

218