Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»


А вы ведаеце, што такое «Камаедзіца»? 

«Камаедзіца» – старадаўняе свята, прымеркаванае да пачатку вясны і выхаду мядзведзя з зімовай спячкі. Звычайна ў гэты дзень рыхтавалі гарохавыя камы, сушаную рэпу і аўсяны кісель. Такія стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і мелі сакральнае значэнне. Пасля абеду сяляне клаліся на палаці і варочаліся з боку на бок, імітуючы звычкі гэтай жывёлы. «Камаедзіца» – водгалас старажытных традыцый пакланення зверу, яго шанавання, бо менавіта мядзведзь лічыўся самым моцным і магутным насельнікам беларускіх лясоў. Рознымі абрадавымі дзеяннямі людзі стараліся ўлагодзіць, задобрыць жывёлу.

Запрашаем вас на «Камаедзіцу» у наш музей, каб паслухаць апавяданні пра ролю мядзведзя ў беларускай культуры і кульце пакланення яму; даведацца пра пчалярства і атрыманне мёду – любімага ласунка жывёлы; пачуць казкі і паданні пра мядзведзя, а таксама папрактыкавацца ў беларускіх танцах, народных гульнях і проста весела правесці час!

4 красавіка
15:00-16:00

Вас чакае:

расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
беларускія народныя гульні і забавы;
майстар-клас па беларускім народным танцам;
абрад паднашэння мядзведзю.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 8 р.
для школьнікаў і студэнтаў – 4 р.
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

319