22 мая 2021 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» з насычанай праграмай «Адзін на адзін з паэтам».
Музей народнага паэта — адметная нацыянальная культурная прастора ў сталіцы, дзе захоўваецца непаўторная аўра святла і добразычлівасці беларускага песняра. Гэтым разам госці Дома Коласа змогуць здзейсніць займальнае падарожжа па інтэрактыўных пляцоўках і нібы паразмаўляць з паэтам пра жыццё, творчасць, гісторыю, музыку…
Падчас гутаркі «…пра творчасць…» можна будзе паспрабаваць сябе ў разнастайных майстар-класах па вырабу паштовак у тэхніцы «квілінг», сілуэтнаму выразанню і роспісу экаторбы, далучыцца да лялечнага прадстаўлення па матывах беларускіх народных казак, паспяваць беларускія народныя песні, патанчыць пад вясёлую музыку, пазнаёміцца і пагутарыць з ажыўшымі героямі Коласавых твораў.
Размова «…пра гісторыю…» — своеасаблівы экскурс у ваенную гісторыю XVII ст., дэманстрацыя прыёмаў шабельнага бою, пікінерскага бою, правіл стральбы з фіцільнага мушкета, майстар-класы вайсковых прыёмаў. Акрамя таго, толькі на адну гадзіну наведвальнікам Дома Коласа будуць прадстаўлены некалькі загадкавых куфэркаў з асабістых рэчаў Якуба Коласа, якія маюць сваю гісторыю і таямніцы і яшчэ ніколі не дэманстраваліся наведвальнікам.
Не абыйдзецца і без разваг «…пра жыццё…». Для аматараў настольных гульняў адбудзецца прэзентацыя першай музейнай настолкі «Жыццё па Коласу».
Размова «…пра сучаснасць…» — выступленні беларускіх бардаў Зміцера Бартосіка і Віктара Шалкевіча, гурта «The Аpples», разнастайныя фотазоны і захапляючы квэст па мемарыяльнай экспазіцыі і сядзібе музея.
Адзін на адзін з паэтам
Праграма свята,
прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў
22 мая 2021 года
Час правядзення: 15.00 – 22.00
Месца правядзення: музей, сядзіба (вул. Акадэмічная, 5)
Кошт уваходнага білета з 15.00 да 18.30 – 1 бел. руб., дзеці да 7-і гадоў – уваход вольны.
Кошт білета на канцэрт у Вялікай гасцёўні (з 18.30 да 22.00) – 6 бел. руб.
Госці Дома Коласа змогуць здзейсніць займальнае падарожжа па інтэрактыўных пляцоўках і нібы паразмаўляць з паэтам…
…пра творчасць
Музейная сядзіба:
15.00 – 18.00
Зона альтанкі.
15.00 – 18.00 – інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі настольнымі гульнямі для дзяцей і дарослых.
15.00 – 18.00 – кожную гадзіну лялечныя прадстаўленні па матывах беларускіх народных казак: “Воўк-дурань”, “Як кот звяроў напалохаў”.
15.00 – 17.00 – майстар-класы: майстар-клас па вырабу паштоўкі ў тэхніцы квілінг; майстар-клас па сілуэтным выразанні “Сям’я ў мяне адна!”; майстар-клас па роспісу экаторбы (для ўдзелу ў майстар-класах абавязковы папярэдні запіс на тэлефоне 270-17-02).
15.00 – 16.00 – ажыўшыя героі Якуба Коласа ў выступленне драматычнага гуртка “Жывое слова” СШ № 125: прагучаць фрагменты з твораў Якуба Коласа.
…пра жыццё
Зона настольных гульняў:
17.00 – прэзентацыя музейнай настольнай гульні “Жыццё па Коласу”. Першая музейная гульня, пад час якой можна адчуць сябе вандроўнікам у часе і прасторы і даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа.
Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”
17.00 – 18.00 – выступленне этнічнага гурта “Арацэя”
Вас чакае магічная атмасфера фолку і лёгкай шаманіі! У гурта калабарацыя інструментаў і стыляў - ірландскі інструмент бузукі (сумесь гітары і мандаліны), перкусія, беларускія цымбалы і беларуская дуда!
…пра гісторыю
15.00 – 17.00
Круглая пляцоўка:
15.00 – 17.00 – рэканструкцыя сярэднявечнага лагера, фотазона, дзе можна прымерыць рыцарскі рыштунак.
17.00 –19.00 – група ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Рубеж” г. Брэст, аддзел “Берасцейская харугва”: мінілекцыі па гісторыі войска ВКЛ і Рэчы Паспалітай, вайсковай гісторыі 17 ст., дэманстрацыя прыёмаў шабельнага бою, пікінерскага бою, правіл стральбы з фіцільнага мушкета, абучэнне жадаючых вайсковым прыёмам 17 ст.
ІІ паверх музея:
17.00 – 18.00 – жывая экскурсія “Сакрэты Дома песняра”
Толькі на адну гадзіну наведвальнікам Дома Коласа будуць прадстаўлены некалькі куфэркаў з асабістых рэчаў Якуба Коласа, якія маюць сваю гісторыю і таямніцы і яшчэ не дэманстраваліся наведвальнікам.
…пра сучаснасць
Вялікая гасцёўня: 19.00 – 22.00
19.00 – выступленне гурта “The Аpples”
У рэпертуары “The Apples” каля сотні старанна падабраных кампазіцый ад лепшых выканаўцаў залатой эпохі рок-н-ролу, сярод якіх пераважаюць тварэнні легендарных “The Beatles”.
20.00 – выступленне беларускага барда і пісьменніка Змітра Бартосіка.
Зміцер паходзіць з тэатральнай сям'і: бацька — рэжысёр, маці — актрыса. Будучы бард вырас на песнях Высоцкага і Акуджавы, авалодаў гітарай у 13 гадоў. Піша песні і літаратурныя творы.
21.00 – выступленне Віктара Шалкевіча.
Віктар Шалкевіч стварае свята, у якім хочацца паўдзельнічаць, усюды – на сцэне, у жыцці. Абыякавых і сонных не бывае– гэты апантаны погляд, ашаламляльны запал, заразлівыя кампанейскасць і жыццярадаснасць робяць Шалкевіча ўнікальным сярод бардаў, сярод акцёраў, сярод паэтаў і пісьменнікаў…
…пра патаемнае
І паверх музея:
21.00–22.00 – Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа.
Магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа пяром паэта. Толькі адзін раз на год пяро №86, якім пісаў Якуб Колас, зможа патрапіць у рукі наведвальнікаў музея. Кажуць, што самые запаветныя жаданні, напісаныя Пяром Паэта, здзяйсняюцца. Ёсць магчымасць праверыць…
II паверх
15.00 – 18.00 – Выстаўка аднаго экспаната.
Маска – адна з самых цікавых і загадкавы хз'яў у гісторыі чалавецтва. Рытуальная, тэатральная або карнавальная – яна з'яўляецца неад'емнай часткай многіх традыцый.
Пасмяротныя маскі прызнаюцца творамі мастацтва, іх капіююць, калекцыянуюць, падрабляюць, прадаюць на аўкцыёнах і выстаўляюць у музеях.