Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»


Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

16 кастрычніка 2021 года

з 14.00 да 15.30

Пакровы, якія святкуюцца амаль у самой сярэдзіне восені, падзяляюць год на дзве паловы. Пасля Пакравоў уся праца пераходзіць з вуліцы ў памяшканне. Гэта быў апошні дзень, калі была магчымасць пасватацца, а пасля Пакравоў пачыналася пара вяселляў. Такім чынам, свята спалучала ў сабе рэлігійны і побытавы сэнс. Традыцыйна ладзілі кірмаш, прымеркаваны да гэтага свята.

У нашым музее кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Пакравоў, да розных забаў і гульняў, танцаў, даведацца шмат чаго цікавага і добра правесці час!

У праграме мерапрыемства: 

кірмаш ад народных майстроў;

гульнявая пляцоўка;

абрад «Сватанне»;

абрад «Выправаджэнне ў войска»;

беларускія танцы і гульні.

За дадатковую плату можна:

набыць сувеніры ад народных майстроў;

наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 9.00 руб.;

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;

для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.0 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

153