Выстаўка Аляксандра Пашкевіча «... і погляд другі»


У экспазіцыю увайшлі творы, якія працягваюць традыцыі рэалістычнага мастацтва ў жанры пейзажа і нацюрморта, так і маюць накірунак сучаснага выяўленчага мастацтва. У творчых працах мастак працягвае шукаць сваю мову, ідзе праз скаданую форму – метафарычнасць і асацыятыўнасць. На персанальнай выставе твораў А. Пашкевіча глядач адразу патрапляе ў танальнасць мелодыі душы аўтара і нібы рушыць за яго думкамі да духоўнага выратавання.

“Асаблівае месца ў творчасці Пашкевіча належыць нацюрморту, дзе набор семантычных знакаў, выяўленых у каляровай гаме і музыцы ліній, стварае мастацка-вобразныя эквіваленты духоўнаму свету мастака. У сваіх абстрактных працах аўтар адлюстроўвае "феерверкі эмоцый", якія пад яго пэндзлем набываюць самастойную эстэтычную каштоўнасць.” (Т. Гаранская – мастацтвазнаўца.)
Аляксандр Пашкевіч нарадзіўся 6 кастрычніка 1946 г. ў Мар’іна Горка Мінскай вобласці.
З 1963 па 1965 гг. вучыўся ў выяўленчай студыі пры тэатральна-мастацкім інстытуце ў Мінску. З 1966 па 1969 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1970 года. Сябра саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
Жыве ў г. Маладзечна. Доўгі час працаваў выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у мастацкіх фондах Беларускага саюза мастакоў, дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Расіі, у мастацкай галерэі г. Мар’іна Горка, у Мінскім абласным краязнаўчым музеі г. Маладзечна, у прыватных зборах краін Еўропы.

!!!!Для групп прадугледжана экскурсия з майстар-класам.!!!!

Кошт:
дошкольнікі - бясплатна
школьнікі - 2 Br.
дарослые - 4 Br.
экскурсія - 8/16 Br.
Чакаем вас з 10:00 да 19:00 кожны дзень, ПН - выхадны.
Падрабязнасці па тэлэфону: 80176 77-79-99

403