«Родныя Вобразы» Аркадзь Смоліч і Максім Багдановіч


Творчая група ў складзе музейных супрацоўнікаў і вучняў Сярэдняй школы №1, ва ўрачыстай абстаноўцы правяла тэатралізаванае выступленне для запрошаных гасцей з нагоды адкрыцця выставы «Родныя Вобразы. Аркадзь Смоліч і Максім Багдановіч ».  Літаратурны музей Максіма Багдановіча, прадаставіў рэдкія пісьмовыя дакументы, унікальныя фатаздымкі. Створаная экспазіцыя залы, зможа адказаць на галоўнае пытанне, чым звязаныя гэтыя дзве выдатныя асобы свайго часу. Запрашаем Вас, наведаць нашу выставу, якая будзе працаваць да пачатку снежня.  

165