Перасоўная выстава «„Благодаря божественному Пушкину“. Как создавался роман „Анна Каренина“»


10 лістапада 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя перасоўнай выставы «”Благодаря божественному Пушкину”. Как создавался роман “Анна Каренина”», міжнароднага выставачнага праекта сумесна з Дзяржаўным музеем Л.М.Талстога (Масква, Расійская Федэрацыя).

Раман «Ганна Карэніна» вось ужо 145 гадоў з'яўляецца самым папулярным творам Л.М. Талстога ва ўсім свеце. Раман аб сям'і, аб каханні, аб абавязку і сумленні, які не губляе актуальнасці і сёння.

Вывучаючы гісторыю працы Талстога над раманам «Ганна Карэніна», пачынаючы з першага імпульсу, атрыманага ад Пушкіна, і заканчваючы фінальнай шліфоўкай тэксту перад друкам, можна распазнаць аўтарскую тэхналогію пабудовы рамана. Тэхналогія гэтая вельмі падобная на тую, якую зараз выкладаюць рэжысёрам. Кожная сцэна, абмаляваная спачатку па-чорнаму, потым выпісваецца дэталёва, з розных пунктаў гледжання. Кажучы кінамовай, да адной камеры агульнага плана Талстой дадае ракурсы, буйныя, сярэднія планы і тым самым робіць для нас карціну жыцця аб'ёмнай.

На выставе прадстаўлены арыгінальныя прыжыццёвыя выданні, а таксама пераклады вядомых твораў Л.М. Талстога на беларускую мову і капійныя ілюстрацыі да рамана «Ганна Карэніна», а таксама кадры з экранізацый гэтага твора.

 

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М.Багдановіча, 13).

Уваход вольны

Выстава будзе дзейнічаць па 24 лютага 2022 г.

Калі ў вас засталіся пытанні, звярніцеся да нас па тэлефонах:

+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 395-44-47

Сачыце за абвесткамі на bellitmuseum.by

Facebook facebook.com/bellitmuseum

Вконтакте vk.com/bellitmuseum

Instagram instagram.com/bellitmuseum

884