«Канцэпт. Выбранае» І Трыенале Беларускага саюза мастакоў


19 студзеня ў 16.00 адбудзецца урачыстае адкрыццё выставы «Канцэпт. Выбранае» І Трыенале Беларускага саюза мастакоў. Выстава прадставіць гледачам зрэз работ самых розных сучасных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Выяўленчае і прыкладное мастацтва, фатаграфія, арт-дызайн, інсталяцыі, асамбляжы — звыш 80 мастакоў напоўнілі прастору галерэі эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом.

Запрашаем ўсіх!

69