ІМПРЭЗА «ВЕРНІКОЎСКІЯ. ЛЁС СЯМ'І Ў ГІСТОРЫІ КРАІНЫ»


Запрашаем

15 мая 2022 года а 15-й гадзіне – на імпрэзу “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны”, прысвечаную Міжнароднаму дню сем’яў.

Штогод 15 мая па ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень сем’яў (англ. International Day of Families). Абвешчаны 20 верасня 1993 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН у мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да шматлікіх праблем сям’і.

Галоўны госць імпрэзы – Алена Кароўчанка, вядомы ў Беларусі і за яе межамі спецыяліст у галіне генеалогіі. Некалі яна так сказала пра свае пошукі: “Ты адкрываеш і пазнаеш не толькі нешта новае пра мінулае, але і знаходзіш новае ў самім сабе, адбываюцца пэўныя змены ў адносінах да жыцця і смерці, да людзей, да шматлікіх падзей твайго жыцця… Ты становішся больш моцным і трывалым…”

Алена Кароўчанка – аўтар кнігі-мемарыялу “Ігуменская шляхта ў Сібіры”, займаецца даследаваннем уласнага радаводу, дапамагае ў пошуках шматлікім аматарам і прафесіяналам, адкрыла свету шмат невядомых старонак беларускай гісторыі.

Пад час імпрэзы “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны” мы:

- паглыбімся ў гісторыю роду Вернікоўскіх, яркім прадстаўніком якога з’яўляецца Алена Кароўчанка;

- паглядзім на ролю, якую адыгралі Вернікоўскія ў гісторыі нашай краіны;

- даведаемся, якім чынам звязаны Вернікоўскія і продкі Максіма Багдановіча;

- атрымаем колькі карысных парад па правядзенні генеалагічных пошукаў і складанні радаводаў уласных сем’яў.

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95

maksimbagdanovich@gmail.com

117