«Мір вачаняткамі дзетак» / Міні-выставачны праект


Нашыя дзеткі… Такія маленькія яшчэ дый такія шчырыя… Такія сапраўдныя…

Яны не бачылі яшчэ цэлага свету, але, зазірнуўшы ў іхныя вачаняткі, гэты свет можна пабачыць. Пабачыць у тых адбітках свету глыбіню болю ці шчасця, радасці ці гора… Тое, чаго яны самі яшчэ маглі і не зведаць, але маглі ўжо і зведаць. Менавіта ад дарослых, якія ўзіраюцца ў дзіцячыя вачаняткі, залежыць, што ў іх адаб’ецца. А адбіткі юнацкіх позіркаў увасабляюцца ж у іхных малюнках…

Разам ўглядаймася ў юнацкія карціны на выставе “Мір вачаняткамі дзетак” і разам рабіцьма мір, каб ніколі глыбíні вачанятак не поўнілася боллю і горам…

Міра вам… Мір нам усім…

 

На выставе прадстаўленыя работы выхаванцаў творчай студыі “Маляванне гуашшу” (Т.Р. Маскаленка) Аляксандры Цімошчанка, Дар’і Коваль, Крысціны і Арцёма Бахолдзіных, а таксама Арыяны Сініла і іншых

98