«На высокай ноце» (Ноч музеяў — 2022)


“На высокай ноце” (Ноч музеяў – 2022)

21 мая 19.00-2.00

 

"Ноч музеяў" – цудоўная магчымасць па-новаму паглядзець на музейную прастору і знаёмых герояў. Гэтым разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча яна пройдзе пад назвай “На высокай ноце” – музычнай, паэтычнай і нават анімацыйнай.

 

Вас чакаюць:

 

19:00. Выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Ці лёгка быць віртуозам?”. Прагучаць кампазіцыі Генрыха Веняўскага, Пабла Сарасатэ, Каміля Сэн-Санса, Марыса Равеля.

21:00. Канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля”, якую для вас правядзе знакаміты музыка і майстар народных інструментаў Алесь Лось (пры ўдзеле спявачкі Алесі Сівохінай).

23:00. Гурт "Кудмень" - традыцыйныя песні Беларускага Палесся.

00:00. Анімацыйная праграма ад студыі “Беларусьфільм”: псіхадэлічныя мультфільмы часоў перабудовы, нацыянальныя традыцыі выцінанкі ў айчыннай анімацыі, жыццяпіс славутых дзеячоў беларускай культуры.

02:00. Завяршэнне праграмы.

 

Акрамя таго, цягам мерапрыемства вас чакаюць тэматычныя квэсты і майстар-класы, конкурсы і прызы.

 

Запрашаем!

 

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Квіткі можна набыць анлайн ці праз касу музея. Увага! Пасля 00:00 квіткі можна будзе набыць толькі анлайн.

Больш інфармацыі аб удзельніках і праграме мерапрыемства можна атрымаць па тэлефонах +375(29)850-73-27, +375(17)363-07-61, +375(17)355-22-95, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

 

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

maksimbagdanovich@gmail.com

109