Дзень памяці Максіма Багдановіча — ускладанне кветак


Прэс-рэліз  мерапрыемстваў, прымеркаваных да  Дня памяці Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры

25 мая 2022 года

25 мая 1917 года скончыўся зямны шлях і пачалося жыццё вечнае ў Максіма Багдановіча, аднаго з самых выбітных беларускіх творцаў. І амаль адразу пачаўся збор матэрыялаў, прысвечаных генію, правядзенне мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці слыннага сына беларускай зямлі.

На сённяшні момант асноўную місію па зборы, захаванні, прэзентацыі і папулярызацыі асабістай і творчай спадчыны пісьменніка ўзялі на сябе музеі Максіма Багдановіча. Яны з’яўляюцца захавальнікамі каштоўных музейных экспанатаў і, у больш шырокім сэнсе, захавальнікамі памяці пра паэта.

Але вядома, што экспазіцыі прэзентуюць толькі малую частку каштоўных музейных збораў, шмат цікавых прадметаў-сведкаў жыцця М.Багдановіча захоўваецца ў фондах.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 мая 2022 года прыняць удзел у праграме “Захавальнікі памяці”, якая дазволіць гасцям іншымі вачыма паглядзець на асноўную экспазіцыю, даведацца пра галоўных фондаўтваральнікаў, а таксама зазірнуць у “святая святых” – фонды музея.

Праграма мерапрыемстваў:

11.30 - ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу

Мінск, вул. М. Багдановіча, у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

12:00 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла

Мінск, вул. Няміга, 4

15.00, 16.00 – тэматычныя экскурсіі “Захавальнікі памяці” (група да 7 чалавек, па папярэднім запісе)

Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а, Літаратурны музей Максіма Багдановіча

 

Па завяршэнні экскурсіі наведвальнікаў чакае прагляд анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…” і дакументальных фільмаў, прысвечаных Максіму Багдановічу .

Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 363 07 61,  8 (017) 355 22 95

171