«Ноч музеяў — 2022»

Галоўнай падзеяй мінулага тыдня стала “Ноч музеяў – 2022” у мастацка-этнаграфічным музеі імя Я.Н.Драздовіча ў Германавічах. Нават дажджлівае надвор’е не сапсавала святочнага настрою. Дарэчы, наведалі свята не толькі мясцовыя жыхары. Завіталі госці з Шаркаўшчыны і, нават, з Мінска.

Цікавасць гледачоў выклікала арт-ноч “Ад  зорак да мараў”, якую аздобіў сваімі цудоўнымі спевамі Сяргей Рымдзёнак. А вось падчас выступлення  мужчынскага вакальнага калектыву “Дзісенчукі” з Дзісны, госці свята не толькі шчыра апладыравалі, але і спявалі разам з артыстамі. Славутыя “Дзісенчукі” надалі ночы музеяў асаблівы каларыт,  падарылі душэўны настрой, зарад бадзёрасці і энергіі.

Касмічная дыскатэка, якую арганізаваў  Іван Русецкі, стала лагічным прадаўжэннем свята. З задавальненнем танчылі ўсе: юнакі і дзяўчаткі, госці сярэдняга і старэйшага ўзросту.

Усе жадаючыя маглі наведаць музейныя экспазіцыі.

Спадзяёмся, што “Ноч музеяў – 2022” пакінула прыемныя ўспаміны, яркія ўражанні і падарыла эмацыянальны ўздым усім, хто завітаў у Германавічы.

640