Лялькі-берагіні


З 1 чэрвеня 2022 года музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», запрашае на майстар-клас «Лялькі-берагіні» на выставе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка памяці».
Першыя лялькі з’явіліся ў глыбокай старажытнасці і з таго часу чалавек не растаецца з імі. Лялька захавала адгалоскі старажытных уяўленняў і вераванняў, уяўленні пра свет, дабрыню і прыгажосць.
Гульню ў лялькі нашы продкі-беларусы не лічылі пустой забавай, а наадварот, заахвочвалі. Верылі, што чым больш дзіця гуляе і старанна робіць ляльку, тым большы будзе дастатак у сям’і, а жыццё паспяховей.
На майстар-класе Вы даведаецеся, чым адрозніваюца лялькі «стаўбушкі», «пеленашкі», «неразлучнікі», «мотанкі», зможаце іх зрабіць з тканіны, як гэта рабілі нашы продкі да сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Вырабляючы абярэг сваімі рукамі, вы перададзіце яму часцінку сябе. Працэс павінен праходзіць у добрым настроі. Задача лялькі абараніць чалавека ад «злых сіл», прыняць на сябе хваробы і няшчасці, а таксама дапамагчы дзецям праз лялечны свет увайсці у «дарослае жыццё», а дарослым ізноў адчуць сябе дзецьмі.
Лялькі-берагіні, якія выраблены сваімі рукамі, стануць абярэгам вашых сям’і і дзіцяці, цікавай цацкай для дзяцей, добрым падарункам любым матулям, бабулям і каханым.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
Праезд Чыжэўскіх, д. 8-2
Тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

З 1 чэрвеня 2022 года
Па папярэднім запісе

Уваходны квіток:
5.00 руб.

481