«Лясное рэха»


Любанскі музей народнай славы запрашае на выставу “Лясное рэха”,  якая працуе ў будынку музея па вуліцы Леніна, 17.

У экспазіцыі прадстаўлена арыгінальная і непаўторная лясная скульптура Чэркас Ніны Мікалаеўны  з вёскі Таль і Вішнеўскага Анатоля Васільевіча з вёскі Малыя Гарадзяцічы. Аўтары прадстаўленых работ, дзякуючы мастацкаму ўяўленню, багатай фантазіі і назіральнасці, у, здавалася б, звычайных рэчах заўважаюць скрытыя прыродай вобразы і, крыху дапрацаваўшы іх, даносяць да гледача. У іх здольных руках загадкавыя перапляценні галін, старыя карчы і мудрагелістыя наросты на ствалах дрэў раптам ажываюць і ператвараюцца ў фігуркі птушак, жывёл, людзей, у казачных і міфічных персанажаў.

Выстава працуе штодня з 9.00 да 17.00. акрамя нядзелі і панядзелка. Запіс на экскурсійнае абслугоўванне па тэлефоне: 55-0-32.

217