Язэп Семяжон — перакладчык твораў Адама Міцкевіча (да дня нараджэння)

Язэп Семяжон – перакладчык твораў Адама Міцкевіча.

16 лістапада споўнілася 108 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (1914-1990 гг.), паэта-перакладчыка,  члена Саюза пісьменнікаў з 1954 года,  удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыка замежных моў, грамадскага дзеяча, публіцыста і фалькларыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і лесніка.

Язэп Семяжон перакладаў творы з 33 моў свету. Ён пераклаў паэму «Пан Тадэвуш» (апублікавана ў 1985 г.), вершы “Сон” і “Алушта ўначы” Адама Міцкевіча, «Песню пра зубра» М. Гусоўскага, а таксама творы У. Шэкспіра, Дж. Байрана, Р. Бёрнса, У. Уітмена, М. Твена, П. Беранжэ, Дантэ Аліг’еры, Дж. Радары . Г. Гейнэ. Р. Тагора і інш.

583