«Беларускі Дзюрэр» (да 75-годдзя Валерыя Славука)


Выстава, прысвечаная юбілею вядомага беларускага графіка В.П. Славука, мае на мэце паказаць яго непаўторную графіку, якая з’яўляецца самабытнай часткай беларускага кніжнага мастацтва.

Валерый Славук шмат гадоў стварае запамінальныя вобразы персанажаў беларускай міфалогіі. Шырокую вядомасць набылі яго ілюстрацыі да народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», а таксама да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, «Чароўны свет», «Беларускі фальклор». За сваю працу мастак атрымаў вялікую колькасць узнагарод, сярод якіх Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000), медаль Францыска Скарыны (2009), медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2010), ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2015).

41