Музычна-паэтычная дзея «Нельга забыць...»


Хутка дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча.

Прапануем вам адзначыць гэтую дату ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, дзе вашай увазе будзе прадстаўлена музычна-паэтычная дзея “Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…” у выкананні Міхала Бараноўскага.

“Нельга забыць…” уяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман Уладзіміра Караткевіча.

Яе аснова, гэта вершы лірычнага героя, 30-гадовага пісьменніка – узнёслая і трагічная гісторыя кахання, якая нікога не пакіне абыякавым.

Запрашаем!

25 лістапада, а 19-й гадзіне.

Уваход вольны

Мінск, вул. Багдановіча, 7а 

19