Майстар-клас «Мядовыя свечкі з вашчыны»

Падчас майстар-класа мы будзем рабіць катаныя мядовыя свечы з вашчыны. Пры іх вырабе беражліва захоўваюцца традыцыі, якія працягваюцца з часоў бортніцтва. Катаныя свечкі вырабляюцца толькі з натуральнага матэрыялу — тонкага аркуша пчалінага воску. У свечку дадаюцца лячэбныя зёлкі: палын,  зверабой, рамонак, меліса, а таксама кветкі лаванды, календулы, бярозавы ліст... Упрыгожванне свечак зробім сухімі кветкамі, стужкамі, карункамі, што дазволіць праявіць густ і фантазію. Ад працы з натуральным воскам з духмяным водарам мёду вы атрымаеце вялікае задавальненне.

Катаныя свечкі вырабляюцца толькі ўручную. Яны захоўваюць цяпло рук майстра і яго станоўчую энергетыку. Прыходзьце да нас у добрым настроі! На памяць пра майстар-клас вы возьмеце з сабой духмяныя свечкі, якія напоўняць ваш дом камфортам альбо стануць добрым падарункам блізкаму чалавеку на Каляды і навагоднія святы.

554