Імпрэза «Белая птушка зімы»


30 лістапада 2022 года а 19-й гадзіне

 ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Белая птушка зімы”

Знаёмства з культурай іншай краіны ўзбагачае ўласную – выдатна, калі гэты працэс узаемны. Так, ужо колькі год спявачка і педагог Ірына Лой арганізуе для сумеснай творчасці студэнтаў Кітая і Беларусі. Народныя песні, творы Станіслава Манюшкі, Міхаіла Клеафаса Агінскага, Дзмітрыя Смольскага і Юрыя Семянякі мяжуюць у рэпертуары калектыва з такімі імёнамі, як Лю Цын, Сюй Пэй Дун, Луан Кай.

Класічныя кітайскія і беларускія спевы для вас выканаюць лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірына Лой (сапрана), Аляксандр Данілаў (фартэпіяна), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Грынь (фартэпіяна) і Кацярына Дударава, а таксама Луіза Барнатовіч, Лі Сяо Хань, Луань Юй Цзэ.

Акрамя спеваў вас чакаюць пераклады з кітайскай паэзіі ад літаратаркі Юліі Алейчанка, якая прадставіць на беларускай мове творы Лі Хэ, Сюй Чжымо, Вэнь Ідо.

Уваход вольны.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61 і на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.

120