«Гартаючы старонкі музейнага жыцця»


2 лютага 2023 года – 55 гадоў з дня заснавання Гудзевіцкага музея!

2 лютага 1968 года быў адчынены музейны пакойчык у Гудзевіцкай сярэдняй школе, створаны намаганнямі вучняў і настаўнікаў пад кіраўніцтвам Алеся Мікалаевіча Белакоза. Гэты дзень мы лічым днём нараджэння музея – установы культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”. Віншаванні і падарункі будзем прымаць цягам усяго года)))

А з 2 лютага па 3 сакавіка 2023 г. будзе працаваць выстава “Гартаючы старонкі музейнага жыцця”, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 2 лютага ў 15.00.

Уваход на адкрыццё выставы вольны. Астатнія дні кошт наведвання – уваходны квіток у музей.

Запрашаем разам пагартаць старонкі гісторыі музея!

31